сСЫЛКА НА НОВЫ: https://olhovka_sad.znaj.by/
<script src="//megatimer.ru/get/b2b36390b5350a75844c8da5a8cf79d1.js"></script>
ТЭЛЕФОНЫ СЛУЖБЫ ДАВЕРУ АСТРАВЕЦКАЙ ЦРБ
Нарколаг - Якоўчык Дар'я Ігараўна (22-5-97)
Псіхіятр - Карагода Юлія Славаміраўна (7-03-21)
Псіхатэрапеўт - Часнойць Юлія Уладзіміраўна (7-03-21).
Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:
- ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
-забеспячэнне інтэлектуальнага, асабовага і фізічнага развіцця;
- далучэнне дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, традыцый беларускага народа;
-забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодкаў і дарослых;
- выяўленне і развіццё індывідуальных здольнасцей і задаткаў дзяцей;
- падрыхтоўка дзяцей да атрымання асноўнай адукацыi на наступных узроўнях;
- узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзіцяці.
Наш дзіцячы сад прыняў першых дзяцей у 1989 годзе. Пасля шэрагу рэарганізацый сваю цяперашнюю назву ДУА “Альхоўскі дзіцячы сад” атрымаў у 2011 годзе. Дашкольная ўстанова разлічана на 75 дзяцей, маюцца 4 групавыя памяшканні.
Функцыяніруіць адна рознаўзроставая група, другая малодшая, сярэдняя і старшая інтэгрыраваная групы. Дзіцячы сад наведваюць 50 малышоў, 23 з іх падвозяцца з блізляжачых вёсак. Функцыяніруе група кароткачасовага наведвання для дзяцей, якія не наведваюць дашкольную ўстанову, адаптацыйная група.
Ва ўстанове працуе 7 педагогаў. Сярод іх выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг, кіраўнік фізічнага выхавання, прадстаўнікі адміністрацыі.
Маецца спартыўна-музычная зала, кабінет настаўніка-дэфектолага, метадычны кабінет. Акрамя таго музычная зала абсталявана для заняткаў харэаграфіяй. У дашкольнай установе працуе медыцынская сястра, маецца медыцынскі кабінет, ізалятар.
71,4 % выхавальнікаў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю, 71;4% вышэйшую адукацыю.