Прывітанне, лета!
Перспектыўна- каляндарны план
ЛЕТА 2020
Мэты: - Стварэнне ўмоў для фарміравання ў дзяцей і педагогаў карысных навыкаў здаровага ладу жыцця.
- Узбагачэнне вопыту дзяцей сумеснымі рухальнымі дзеяннямі.
- Развіццё цягавітасці, спрыту, творчага ўяўлення.
- Стварэнне радаснага, бадзёрага настрою.
Тэматычныя блокі
Дата |
Тэма тыдня |
Мэта |
З 01.06.2020 па 05.06.2020 |
“Лета чырвонае, лета прыгожае” |
Фарміраваць абагульненыя ўяўленні пра лета як пару года, прыкметах лета. Пашыраць і ўзбагачаць уяўленні пра ўплыў цяпла, сонечнага святла на жыццё людзей, жывёл, раслін, ўяўленні аб ягадах і грыбах. |
З 08.06.2020 па 12.06.2020 |
“Азбука бяспекі” |
фарміраваць уяўленні дзяцей аб небяспечных для чалавека і навакольнага свету прыроды сітуацыях і спосабах паводзінаў у іх. Далучаць да правіл бяспечнага для чалавека і навакольнага свету прыроды паводзін. |
З 15.06.2020 па 19.06.2020 |
“Кветкавы калейдаскоп” |
пазнаёміць дзяцей з палявымі кветкамі, у чым іх асаблівасць, выклікаць цікавасць да свету кветак, жаданне аберагаць іх. |
З 22.06.2020 па 26.06.2020 |
“Раслінны і жывёльны свет парка” |
фарміраваць ў дзяцей ўяўленні аб лекавых раслінах, хмызняках, дрэвах роднага краю, выхаванне беражлівых адносін да расліннага свету. |
З 29.06.2020 па 03.07.2020 |
“Вадаём. Луг” |
спрыяць паглыбленню і абагульненню наяўных уяўленняў дзяцей аб жывой прыродзе, пашыраць уяўленні дзяцей аб вадаёме, лузе і іхніх жыхарах |
З 06.07.2020 па 10.07.2020 |
“Мая вёска” |
Замацаваць веды дзяцей пра родны дом, сяло, некаторыя сельскія аб'екты. Выхоўваць пачуццё захаплення прыгажосцю роднага сяла, любові да яго. Выхоўваць пачуццё гонару за свой пасёлак. Замацаваць веды пра назву пасёлка, асноўных славутасцях (клуб, бальніца, сельскі савет, школа і г.д.). |
З 13.07.2020 па 17.07.2020 |
“Ягады ядомыя і неядомыя” |
замацаваць веды дзяцей аб лясных ягадах, якія растуць у нашым лесе, даць уяўленне аб іх карысці для здароўя чалавека, пазнаёміць з атрутнымі ягадамі. |
З 20.07.2020 па 24.07.2020 |
“Дзівосны свет насякомых” |
замацаваць веды аб цыкле развіцця насякомых, спосабе харчавання, ладзе жыцця, афарбоўцы ў адпаведнасці з месцам рассялення, абароне ад ворагаў, карысць і шкоду, значэнне для жыцця іншых насельнікаў прыроды |
З 27.07.2020 па 31.08.2020 |
“Асцярожна, пешаход!” |
пашыраць веды дзяцей аб паняцці «вуліца», «тратуар», «праезжая частка», аб правілах паводзін пешаходаў і кіроўцы ва ўмовах вуліцы. Выхоўваць уменне самастойна карыстацца атрыманымі ведамі ў паўсядзённым жыцці. |
З 03.08.2020 па 07.08.2020 |
“Нежывая прырода. Прыродны матэрыял” |
фарміраванне ўяўленняў пра ўласцівасці вады, паветра, развіццё жадання пазнаваць прыроду, выхаванне беражлівых адносін да прыроды. |
З 10.08.2020 па 14.08.2020 |
“Сонца, паветра і вада- нашы лепшыя сябры” |
фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра значэнне прыродных фактараў ва ўмацаванні здароўя |
З 17.08.2020 па 21.08.2020 |
“Грыбы ядомыя і неядомыя” |
Даць дзецям уяўленне аб ядомых і неядомых грыбах; Вучыць дзяцей адрозніваць ядомыя і неядомыя грыбы. Выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды. |
З 24.08.2020 па 31.08.2020 |
“Лета. Цуды на агародзе” |
Замацоўваць веды дзяцей пра карысць гародніны і садавіны. Пашыраць уяўленні пра карысць раслін багатых вітамінамі: А, С, В. Фарміраваць навык здаровага ладу жыцця. |