Метадычнае абъяднанне загадчыкаў дашкольных устаноў і іх намеснікаў
25.11.2016 прайшло метадычнае аб'яднанне па тэме "Арганізацыя адукацыйнай работы ў рознаўзроставай групе". Праведзены два заняткі ў двух рознаўзроставых групах - занятак па фізічнай культуры і занятак па адукацыйнай вобласці "Дзіця і прырода"- "Доследы з кропелькай".
Дзеці двух сумежных узростаў у адной групе патрабуюць ад выхавальніка ўмення ажыццяўляць дыферынцыраваны падыход да навучання ў кожным узросце. Патрэбна ўзаемасувязь франтальнай і групавой формаў правядзення заняткаў- гульняў. Былі паказаны два варыянты спецыяльна арганізаванай дзейнасці.
Телефон: 8 (01591) 71861
Email: olhovka_sad@mail.grodno.by