Выпускнікі старэйшых класаў "Альхоўскай сярэдняй школы" у дзіцячым садзе. Прафарыентацыя
Прэстыж прафесіі педагога ў сем’ях зніжаны. Усмешку выклікае ў многіх людзей выбар выпускніка звязаць сваё жыццё з выхаваннем і навучаннем дзяцей.
Як змяніць сітуацыю да лепшага? Хто або што можа паўплываць на выбар выпускніка?! Гэтымі пытаннямі ў апошні час задаюцца многія. А на практыцы спрабуюць вырашаць гэтую праблему ў дзяржаўнай установе адукацыі “Альхоўская сярэдняя школа”.
У рамках школьнага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі паглыбленнай дыферэнцыяцыі навучання вучняў на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі” праводзяцца прафесійныя пробы па розных спецыяльнасцях, у тым ліку і педагагічных. У асноўным гэта былі дні самакіравання ў школе, дзе вучні старэйшых класаў спрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў. А вось у ролі выхавальнікаў дзіцячага сада яны вырашылі паспрабаваць сябе ўпрешыню. Па плану ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі “Альхоўская сярэдняя школа” і “Альхоўскі дзіцячы сад” у апошні тыдзень студзеня быў арганізаваны і праведзены Дзень адчыненых дзвярэй. Група старшакласніц (Варанішча Марыя, Закрэўская Віялета, Кардзіс Дзіяна, Кімса Ксенія, Палтаржыцкая Лізавета) на працягу тыдня наведвала дзіцячы сад і “вучылася” быць выхавальнікамі: занёмілася з умовамі працы, распарадкам дня дашкольнай установы, удакладняла рэжымныя моманты, прысутнічала на занятках у выхавальнікаў дзіцячага сада. Атрымаўшы неабходныя метадычныя рэкамендацыі і прапановы, дзяўчаты самі падрыхтавалі і правялі пробныя заняткі ў групах.
Телефон: 8 (01591) 71861
Email: olhovka_sad@mail.grodno.by