Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Эх,лазня!"

Дата: 21 марта 2014 в 22:04, Обновлено 21 марта 2014 в 22:38
Автор: Грэйць Л. С.
1 052 просмотра

Эх, лазня!
Здаровы лад жыцця – гэта не мода, а неабходнасць сённяшняга дня. І чым раней дзеці ўсвядомяць, што гэта такое, тым цікавейшым будзе іх дарослае жыццё. Бо толькі здаровы чалавек развіваецца ўсебакова, цікавы іншым і прыносіць карысць дзяржаве. І клопат аб здаровым ладзе жыцця ўсецэла знаходзіцца ў бацькоўскіх руках. А выхавацелі і настаўнікі заўсёды даюць не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя парады па дадзенаму пытанню.
Менавіта гэтаму і быў прысвечаны адкрыты фізкультурны занятак у старэйшай групе Дзяржаўнай установы адукацыі “Альхоўскі Дзіцячы сад”, які правяла Корзун Хзоя Мікалаеўна, інструктар па фізічнай культуры.
Дашкольнікі ўжо добра ведаюць, што каб быць здаровымі, неабходна займацца спортам, загартоўвацца, правільна харчавацца, больш бываць на свежым паветры і, канешне ж, сачыць за чысцінёй свайго цела. Корзун Зоя Мікалаеўна ў пачатку свайго занятку правяла цікавую гутарку з дзецьмі аб тым, як проста сёння быць заўсёды чыстымі, бо ў кожнай кватэры ёсць душ або ванна, гарачая і халодная вада. А раней нічога гэтага не было, і, каб памыцца, людзі паліі бані тапілі бані. У розных краінах, у разных народаў існуюць свае банныя традыцыі. І на занятку Зоя Мікалаеўна прапанавала дзецям у гульнёвай форме пазнаёміцца з імі.
Усе пачалося з таго, што дзеці падчас эстафеты, пераадольваючы паласу перашкод, нанеслі дроў да “печкі”, якую трэба было выпаліць, каб банька набралася жару, здаровага духу, якога хопіць усім. А пасля, таксама ў эстафеце, дзеці насілі ваду. Ад студні па вузенькай трапінцы (гімнастычнай лауцы) да бані. Пры гэтым удзельнікі павінны былі памятаць пра тое. Што ваду мы беражом, без патрэбы не разліваем, добра закрываем краны.
Музыкальна-рытмічная размінка з мачалкамі, “паход у парылку” з сапраўднымі бярозавымі венікамі, карысны масаж “Рэльсы-рэльсы” і, канешне ж, “абліванне” халоднай вадой – усе гэтыя банныя працэдуры прынеслі цудоўны юадзёры настрой не толькі дзецям, якія дэманстравалі свае хуткасць, спрыт, уважлівасць, правільную тэхніку хадзьбы і бегу, добрае пачуццё раўнавагі і навыкі самамасажа, але і дарослым гасцям.
Пасля бані неабходны адпачынак. І лепш за ўсё для гэтага падыходзяць заняткі ёгай пад адпаведную музычную кампазіцыю. І па традыцыі пасля бані заўсёды пьюць чай, настоены на травах. У час чаяпіцця дзеці ўзгадалі прыказкі пра баню: “Хто ў бані парыцца, той доўга не старыцца”, “У бані мыцца – панову нарадзіцца”, “Венік у бані – усім загадчык”, “Добрая баня лепш смачнага абеду” і іншыя.
Дзякуючы творчаму падыходу фізкіраўніка Корзун З.М занятак адбыўся ў аатмасферы свята, узаемапавагі, дзе панаваў камандны дух і цудоўны настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.